levkonoe: (Default)
[personal profile] levkonoe




Выкладываю тут статью белорусского журналиста Г.Говора о гомельском поэте С.Сапоненко. Я уже тут помещала о нем заметочку. Статью помещаю без перевода - пока просто некогда его сделать, но думаю, понятно и так.


Генадь Говор


ВІРТУАЛЬНЫ БАЛЬШАК



Даруйце, што адцягваю Вашу ўвагу ад галоўнага, але вельмі ўжо карціць падзяліцца ўражаннямі, якія назапашваліся больш за трыццаць гадоў. Пачну з самага пачатку...

У сям'і нашага суседа па дачы, што ва ўрочышчы Лісічкі пад Гомелем, Івана Ігнатавіча Сапоненкі ў 1966 годзе нарадзіўся доўгачаканы сын Сяргей. Толькі радасці не было... У немаўляці - цэрэбральны параліч. Спачувальна глядзяць вочы землякоў на бацькоў...

Мне, даволі часта, даводзіцца звяртацца за прафесійнай парадай і дапамогай да Івана Ігнатавіча, выдатнага аўтамеханіка. Побач з ім заўсёды Сяргей, напачатку ў дзіцячай калясцы, а зараз на змайстраваным бацькам трохколавым веласіпедзе-ложку, якім ён навучыўся карыстацца для самастойных прагулак вокол дач. Хадзіць, нешта рабіць рукамі, нават есці ён не можа... Гаварыць навучыўся, але толькі галоснымі гукамі.
Бацькі добра яго разумеюць і дапамагаюць суразмоўцам як перакладчыкі. 3 самых першых нашых сустрэч мяне ўражвалі ягоныя вельмі выразныя вочы. Трапныя словы вядомага паэта "тайнапіс вачэй" дакладна адпавяда-юць гэтаму назіранню.

Увогуле, мне як мастаку, перш чым пісаць партрэт трэба напачатку "расшыфраваць тайнапіс вачэй" асобы, без гэтага нічога вартага не атрымаецца. Вочы Сяргея жывуць сам-насам, асобна ад яго. Калі нашыя вочы сустракаліся, я адчуваў у іх нейкую незразумелую для мяне магутную сілу. Здавалася, што яны трымаюць у сабе нейкае вельмі сумнае і невыказанае пытанне да усіх. 1 не памыляўся... У мінулым годзе Сяргей падараваў мне зборнік сваіх вершаў "Вершы".

Як?.. Якім чынам?.. Няўжо бацькі запісвалі з ягоных гукаў?.. Не. Ён сам авалодаў камп'ютэрам і выкарыстоўвае яго ў творчых мэтах. Цуд, ды і толькі!

Напачатку ён націскаў на клавішы носам... Было нязруч-на і вельмі цяжка адначасова глядзець на манітор і націскаць патрэбныя клавішы. Іван Iгнатавіч і тут дапамог сыну, сканструяваў адмысловы абруч з доўгай эластычнай "дзюбай". Справа пайшла. Вельмі марудна, але пайшла. Сяргей націскае клавішы камп'ютэра, а той праз экран манітора паказвае твор і калі аўтар яго не спляжыць, выдае праз прынтэр на аркушы паперы, пакідаючы верш у сваёй магутнай памяці для экспанаван-ня ўсім жадаючым праз Інтэрнет. I жадаючыя ёсць! 3 усяго Свету: у ЗША дзяржаўнае радыё транслюе песні на словы Сяргея Сапоненкі, часопісы і газеты розных краін з задавальненнем друкуюць творы Сяргея Сапоненкі, выдавецтва ФРГ выпускае ў свет двухтомнік Сяргея Сапоненкі, па 500 старонак кожны і ўжо ёсць сігнальны экзэмпляр, міжнародная тэлекампанія прапаноўвае стварыць тэлефільм аб ім, паэта Сяргея Сапоненку прынялі ў Міжнародны клуб літаратараў.

Вельмі прыемныя навіны.

Віншуем!!!

Я заўважыў, што зараз вочы яго бацькоў свецяцца гонарам за таленавітага сына...

Але, ўсе гэтыя навіны з-за меж Рэспублікі Беларусь, грамадзянінам якой з яўляецца Сапоненка Сяргей Іванавіч.
Вось і закарцела мне, каб і на Радзіме пачуді пра віртуальны бальшак паэта з магутнай сілай волі і шчырым сэрцам.
Калі ў Вас узнікла патрэба выказаць яму словы падтрымкі, калі ласка:
Сяргею Сапоненку
Вул. Кожара, д. 1, кв. 1. Гомель. 246028. Беларусь. serg@server.by


Сяргей будзе вельмі рады!



Нерукотворный сайт С.Сапоненко





Profile

levkonoe: (Default)
levkonoe

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated 11 Jan 2026 17:00
Powered by Dreamwidth Studios